ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

КАЛИНКОВИЧСКИЙ ЛЕСХОЗ

официальный сайт

Адрес: Гомельская область, г.Калинковичи, ул.Куйбышева, 44
Телефон: +375-2345-24463
Почта: klnles@plho.by
rubeen
КАЛИНКОВИЧСКИЙ ЛЕСХОЗ

официальный сайт

МЕНЮ

Новости

Вось і надышлі маразы. Ў нашым раёне дровы па-ранейшаму з’яўляюцца запатрабаваным відам паліва, таму жыхарам раёна неабходна паклапаціцца аб тым, каб нават і ў лютыя маразы ў іх дамах было цёпла і ўтульна.

Юрыдычныя і фізічныя асобы могуць набываць дровы на ўмовах саманарыхтоўкі. Такая магчымасць, бясспрэчна, выгадная, калі ўлічыць, што кубаметр паліва па цане каля 1000 рублёў сёння ўжо нідзе не купіш. Нават, калі да гэтай сумы дабавіць расходы на запраўку бензапілы і дастаўку, эканомія ўсё роўна атрымліваецца істотная, бо затраты на пакупку прычэпа дроў у гатовым выглядзе складаюць больш за паўтара мільена рублёў (адзін рэйс).

Ордэр на водпуск драўніны на корані для нарыхтоўкі дроў выдаецца на працягу некалькіх рабочых дзён на падставе заявы і дакумента, які пацвярджае аплату, якая разлічваецца ў адпаведнасці з таксавым коштам і праводзіцца непасрэдна на месцы выдачы ордэра – у лясніцтве. Таму ўсе жыхары раёна, якія пажадаюць заняцца саманарыхтоўкай драўніны, могуць звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства.

Месцы для такой нарыхтоўкі падбіраюцца ўздоўж прыдарожных палос, у насаджэннях вакол садаводчых таварыстваў, населеных пунктаў. Ачыстка гэтых тэрыторый не толькі забяспечвае дрывамі нарыхтоўшчыкаў, але і дапамагае падтрымліваць парадак у нашых лясах. Майстар лесу адводзіць участак, памячае на ім дрэвы, якія можа спілаваць грамадзянін, а затым, вядома, кантралюе сам працэс нарыхтоўкі і водпуску.

Можна набываць ва ўсіх лясніцтвах лясгаса і гатовыя дровы - іх шмат, розных парод. Даставім у двор пакупніка. Цэны на старонцы "прайс-листы".

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства і па тэл. 8-02345-3-19-80

© 2024. Калинковичский лесхоз.
бронирование услуг