Новости

      Урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР, прайшоў у кінатэатры “Знамя” 31 студзеня.

      Нагадаем, у першы дзень студзеня 1919 года на карце былой Расійскай імперыі ўзнікла краіна пад назвай БССР – Беларуская Савецкая сацыялістычная рэспубліка, пераемніцай якой стала сучасная суверэнная краіна – Рэспубліка Беларусь. Дзень 1 студзеня назаўсёды ўвайшоў у сусветную гісторыю як дата ўзнікнення самастойнай беларускай дзяржавы.
     Пачэсныя месцы ў зале займалі ветэраны вайны і працы, якія значную частку свайго жыцця аддана і шчыра працавалі ў розных сферах дзейнасці, дасягалі значных вынікаў і за выдатныя поспехі былі адзначаны ордэнамі і медалямі, ганаровымі званнямі і граматамі.

снимок 018 17

       Так, гісторыю твораць людзі, а знакавы юбілей – добрая нагода, каб адзначыць тых, хто ўнёс сваю лепту ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці. Сяргей Булаўка выканаў ганаровую місію – за значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці, мэблевай вытворчасці, лясной гаспадаркі, тэрытарыяльнае добраўпарадкванне, адукацыю і выхаванне ўручыў Падзячныя пісьмы і памятныя падарункі заслужаным людзям раёна. Сярод іх  -  Георгій Красоўскі – ветэран працы, больш за 40 гадоў працаваў у лясгасе, адзначаны нагрудным знакам “Ганаровы лесавод”, узначальвае ветэранскую арганізацыю лясгаса.
       Акрамя таго, Мікалай Буцэнка уручыў шэрагу ветэранаў юбілейны медаль “100 гадоў КПБ і Беларускай ССР”. Сярод тых, хто атрымаў узнагароду, таксама  Георгій Красоўскі, былы дырэктар лясгаса.

снимок 216 3

Аляксандр Века